Files
moodle/lang/be/help/workshop/elements.html
T
koenr b5cb367e32 Lot of new strings and new help files from Maryia.
Strings are XHTML compliant
2005-04-12 20:16:40 +00:00

26 lines
3.1 KiB
HTML

Складнікі задання

У мэтах дасканалення працэсу ацэньвання практыкумаў, кожнае заданне на практыкумах павінна быць раздзелена на сэнсоўную колькасць "Складнікаў задання". Кожны складнік павінен пакрываць канкрэтны аспект задання. Тыповае заданне мае ад пяці да пятнаццаці складнікаў для ацэньвання ў заўваг. Колькасць гэтых складнікаў залежыць ад цяжкасці задання.

Тып складнікаў залежыць ад прынятай стратэгіі ацэнкі практыкумаў.

Без ацэнкі.
Гэтыя элементы з’яўляюцца апісаннем пэўных аспектаў задання. Таму хто ацэньвае, прапануецца дадаць каментар на тэму кожнага з гэтых аспектаў. Так як і ва ўсіх стратэгіях ацэнкі, тут ёсць таксама поле для агульных заўваг.

Сумарная адзнака.
Складнікі апісаны трыма, пералічанымі ніжэй, рысамі :

Апісанне складніка задання. Павінна ўключаць дакладнае апісанне таго, які аспект задання ацэньваецца ў дадзеным складніку. Прыдатным будзе таксама пералік крытэрыяў, патрэбных для вызначаных адзнак.

Шкала ацэньвання. Шкала пачынаецца ад простай ацэнкі так/не, праз шкалу ў некалькі балаў, аж да поўнай адсоткавай шкалы. Кожны складнік мае сваю ўласную шкалу, якая павінна быць падабрана ў залежнасці ад магчымых варыяцый гэтага складніка. Трэба памятаць, што шкала не абмяжоўвае вагі дадзенага складніка ў канчатковай адзнацы. Пытанне са шкалой у два балы будзе мець такі самы ўплыў на адказ, як і адсоткавая шкала, калі мае такую самую вагу...

Вага элемента, які ацэньваецца. Па-змаўчанні кожны з элементаў мае прыкладна аднолькавы ўплыў на канчатковую адзнаку. Аднак, гэта можа быць зменена шляхам надання менш істотным элементам вагі меншай, чым 1, а , адпаведна, вагі большай чым 1, больш істотным. Змена вагі НЕ змяняе максімальнай адзнакі. Максімальная адзнака акрэсліваецца асобным параметрам. Таксама існуе магчымасць надаць элементам адмоўную вагу, але гэта магчымасць уводзіцца эксперыментальна.

Ацэнкі, якія залежаць ад колькасці памылак.
Гэтыя складнікі ўвогуле з’яўляюцца пэўнымі аспектамі, якія павінны быць змешчаны ў прэзентацыі рашэння. Адзнака выстаўляецца на падставе наяўнасці або адсутнасці дадзенага элемента ў адказе. Выкладчык павінен выставіць прапанаваныя адзнакі, калі ўсе патрэбныя элементы прысутнічаюць у рабоце, калі не хапае аднаго, двух і г.д. Калі некаторыя элементы адказу больш істотныя за іншыя, можна ім надаць вагу большую, чым зыходная 1. Другасныя элементы могуць атрымаць вагу менш, чым 1. Канчатковая "колькасць памылак" падлічваецца, як колькасць элементаў якіх нестае. Выкладчык заўсёды можа ў нейкай ступені змяніць прапанаваную адзнаку.

Ацэнка, якая адпавядае ўстаноўленым крытэрам.
Складнікі атрымліваюць камплект сказаў, якія акрэсліваюць якасць адказу. Гэтыя сказы могуць быць кумулятыўныя, або могуць быць уключаны самі ў сябе. Той, хто ацэньвае, павінен вырашыць, які са сказаў найлепш ахарактарызуе дадзеную работу. Выкладчык мусіць таксама падпарадкаваць кожнаму сказу адпаведную ацэнку. Было б найлепш, каб адзнакі былі змешчаныя ў той жа чарговасці, што і адказы. Выкладчык заўсёды можа троху змяніць прапанаваную адзнаку.