Files
moodle/lang/be/help/exercise/grading.html
T
koenr b5cb367e32 Lot of new strings and new help files from Maryia.
Strings are XHTML compliant
2005-04-12 20:16:40 +00:00

19 lines
1.9 KiB
HTML

Ацэньванне

У практыкаванні з уласнай ацэнкай сваёй работы студэнтамі выкарыстоўваецца гэты самы фармуляр адзнак як студэнтамі, так і выкладчыкам. Гэты фармуляр будзе выкарыстоўвацца на розных стадыях ацэначнага працэсу настаўнікамі і студэнтамі, таму асобныя заўвагі гэтым групам прадстаўлены ніжэй.

Студэнтам

Гэты фармуляр патрэбны табе, галоўным чынам дзеля таго, каб ты ведаў, як будзе ацэньвацца твая праца. Напачатку мусіш запоўніць гэты фармуляр і толькі пасля можаш яго даслаць.
Ты таксама можаш карыстацца гэтым фармулярам для пробнай ацэнкі сваёй працы – гэты фармуляр не перасылаецца выкладчыку нават тады, калі ты яго запоўніш. Можаш вярнуцца і выправіць фармуляр (таксама, як і сваю працу) столькі разоў, колькі захочаш, пры ўмове, што твая работа яшчэ не выслана. Ты не павінен таксама адсылаць працу адразу ж пасля запаўнення фармуляра. Аднак, калі працу ты ўжо выслаў, больш у ёй ужо нічога нельга змяніць.

Калі выкладчык запатрабуе ад цябе, каб ты перарабіў працу і выслаў яе ізноў, паўторна, новую версію працы ацэньваць не трэба. Праводзіцца самаацэнка толькі першай версіі.

Першапачатковая ацэнка працы табой самім будзе ацэнена выкладчыкам, які зробіць заўвагі да тваіх сцверджанняў. Гэты каментар будзе на бачны, а адзнака за тваю ацэнку сваёй працы можа паўплываць на канчатковую адзнаку за работу.

Выкладчыкам

Гэты фармуляр выкарыстоўваецца для ацэнкі работ студэнтаў. Адзнака, запісаная ў фармуляры, павінна складаць прынцыповы кампанент канчатковай адзнакі за практыкаванне. Заўвагі і адзнака будуць даступныя студэнту. Пасля ацэньвання трэба вырашыць, ці павінен студэнт перарабіць сваю працу і выслаць яе ізноў ці не.

Пасля таго, як адзнака студэнту будзе выстаўлена, яна праз нейкі кароткі час будзе недаступна студэнту. У гэтым часе адзнаку яшчэ можна змяніць.